Будь в курсе событий!

20.02.2011

Ветразь

Leave a Comment

У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі
У карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
У бязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.

С. Грахоўскі

У верш наўмысна ня ўжыта ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у расейскай мове.

Вялікі дзякуй Картуль Анастасіі

0 коммент. :

© 2012-2017 Cash's from program